Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы
Праваслаўны храм | |
Храм Свв. Апп. Пятра і Паўла | |
---|---|
| |
54°47′47,24″ пн. ш. 32°02′15,41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Смаленск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Смаленская і Вяземская |
Архітэктурны стыль | дамангольскае храмавае дойлідства, кіева-чарнігаўская школа |
Заснавальнік | Расціслаў Мсціславіч |
Першае згадванне | 1146 |
Дата заснавання | 1146 |
Статус | храм |
Стан | Дзеючы |
Сайт | smol-stt-app.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы — адзін з трох захаваных у Смаленску помнікаў дамангольскага дойлідства.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Храм быў пабудаваны ў 1146 годзе пры смаленскім князю Расціславе Мсціславічы. Асвяціў яго першы смаленскі епіскап — Сімяон.
Падчас вайны ў 1611—1654 гадоў храм быў пераўтвораны ў касцёл. Затым храм зноў становіцца праваслаўным. У XVIII стагоддзі храмавы комплекс быў цалкам перабудаваны. Да храма Пятра і Паўла з захаду далучыўся храм св. Варвары.
У 1812 годзе храм быў разрабаваны французамі. Аднаўляўся храм на сродкі з дзяржаўнай казны.
У 1943 годзе падчас баёў за вызваленне Смаленска храм зноў падвергнуўся разбурэнням. Ён быў адноўлены ў меркаваных першапачатковых формах у 1962—1963 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара П. Д. Бараноўскага.
Трэці паверх палат быў знесены, храм аддзелены ад Варварынскай царквы. Аб дэталях праведзенай Бараноўскім рэканструкцыі паведамляе яго кароткі навукова-папулярны артыкул. Пасля завяршэння рэстаўрацыі раскопкамі было ўстаноўлена, што ў старажытнасці храм атачалі галерэі. У маі 1935 царква была ліквідаваная — у храме перасталі праводзіць службы. Царкоўнае жыццё было адноўленае 26 мая 1991 года.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы
- Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы на сайце Radzima.org